Урад разлічвае ў 2013 годзе на інфляцыю ў 9-11%
Пра гэта 28 чэрвеня паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер урада Сяргей Румас.
Па яго словах, перадае БелаПАН, Еўразійскі банк развіцця і іншыя фінансавыя інстытуты пазітыўна ацэньваюць крокі ўрада ў барацьбе з інфляцыяй. Ад 108% апусціцца да 20%, гэта значыць у пяць разоў, — гэта вялікі крок, заявіў Румас.
Па яго словах, чакаецца, што працу над прагнозамі асноўных макраэканамічных дакументаў на 2013 год урад скончыць да сярэдзіны ліпеня.
Фота — ale.by