Ваўкавыскія падаткавікі арыштавалі карнавальныя касцюмы
На думку супрацоўнікаў мясцовай інспекцыі падаткаў і збораў, дзіцячыя карнавальныя ўборы “з’яўляліся сродкам здзяйснення правапарушэння”.
Такой правапарушальніцай стала жыхарка Ваўкавыску, якая займалася нелегальным пракатам навагодніх касцюмаў. Жанчына не была зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Інспектары зладзілі ў яе кантрольны закуп тавару і такім чынам злавілі, піша region4.by
Ад пракату дзіцячых касцюмаў жанчына атрымала прыбытак у 670 тысяч рублёў, цяпер яе чакае суд. Самі касцюмы, кошт якіх ацэньваецца ў 1 мільён рублёў, падаткавікі адабралі.