Венгры абнародавалі праект рэканструкцыі "Дынама" (фота)

Нагадаем, што летась гэтая венгерская кампанія выйграла міжнародны тэндар на рэканструкцыю мінскага стадыёна. Аднак на нядаўняй нарадзе кіраўнік дзяржавы выказаў незадавальненне тым, што рэканструкцыя дагэтуль не пачалася.

Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі ў інтэрв'ю газеце "Прессбол", рэканструкцыя стадыёна зацягнулася праз новыя патрабаванні Мінгарвыканкаму, якіх не было ў ранейшых умовах конкурсу. Венгры адвялі на рэканструкцыю 28 месяцаў. Па словах прадстаўніка "Грабаплана", працы дагэтуль не пачаліся, бо дагэтуль не падпісаная крэдытная дамова, не атрыманая перадаплаты часткі сродкаў для пачатку работ, дый сам стадыён не перададзены на рэканструкцыю.

Венгры кажуць, што дамову з імі ніхто не скасоўваў. Але ўжо былі просьбы, каб кампанія сышла сама.

Нагадаем, што кіраўнік "Трайпла" Юрый Чыж ужо выказаў згоду вылучыць 30 мільёнаў долараў на рэканструкцыю. Тым часам Мінгарвыканкам абвясціў адкрыты архітэктурны комплекс на новы дызайн стадыёна "Дынама".

Фота — bymedia.net і pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі