Вештард: Чарговае непрызнанне з'езда Мінюстам — гэта палітычнае рашэнне
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) апынулася ў напаўлегальным стане.
Міністэрства юстыцыі не прызнала чэрвеньскі з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), на якім была абраная старшынёй Ірына Вештард. Вось як яна пракаментавала ў жывым эфіры Еўрарадыё гэтае рашэнне Мінюста.
Вештард: “Паглядзела на гэтае рашэнне іхняе вельмі ўважліва. Сказаць, што я нейкія там дакладныя пабачыла нейкія моманты, на падставе якіх яны прызналі нелегітымны наш з’езд, я не магу. Я нічога выключна там не пабачыла. Таму магу выкласці толькі меркаванне — гэта палітычнае рашэнне”.
Ірына Вештард адзначыла, што пакуль не здольная даць адказ, ці будзе праводзіцца паўторны з’езд Грамады.
Нагадаем, што былы старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч збіраўся правесці "свой" партыйны з'езд яшчэ ў красавіку, але дагэтуль гэтага не было зроблена.