Вікторыя Азаранка ў паўфінале Алімпіяды
Беларуская тэнісістка выйграла ў немкі Ангелікі Кербер у двух сэтах: 6:4, 7:5.
У першым сэце Вікторыя ўзяла першую ж падачу немкі, але ў сярэдзіне сэта тая зрабіла зваротны брэйк. Тым не менш, Азаранка здолела неўзабаве давесці сэт да перамогі.
У другім сэце беларуская тэнісістка зрабіла тры брэйкі, на якія трыма брэйкамі адказала немка. Прычым падчас 10-га гейма на сваёй падачы Азаранка мела тры матчболы, але ўсё ж саступіла сваю падачу ў трэці раз. Кербер і Азаранка абмяняліся ўзятымі падачамі. У наступным гейме Вікторыя зрабіла чацверты брэйк на падачы немкі і выйграла ўвесь матч.
У гэтыя хвіліны пачынаецца другі сэт.
У паўфінал Вікторыя Азаранка згуляе з Сірэнай Уільямс, якая ўпэўнена перайграла Каралін Вазняцкі.
Фота: daylife.com