Вяслярныя каналы ў Заслаўі і Брэсце атрымалі катэгорыю “А”
Гэтая адзнака адпавядае найвышэйшаму міжнароднаму ўзроўню.
Такую выснову зрабіў старшыня тэхнічнага камітэту па спрынце ў веславанні на байдарках і каноэ, сябра Савета дырэктараў Міжнароднай федэрацыі каноэ Франк Гарнэр. Дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі каноэ ўжо амаль тыдзень знаходзіцца ў Беларусі. Мэтай прыезду з’яўляецца інспекцыя вяслярных каналаў, іх праверка на прадмет таго, наколькі яны гатовыя для спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, перадае БЕЛТА.
Па словах Франка Гарнэра, абодва беларускіх канала могуць прэтэндаваць на правядзенне этапаў кубкаў Еўропы і свету, міжнародных чэмпіянатаў сярод юніёраў, моладзі, мужчын і жанчын. Аднак на думку міжнароднага эксперта, Брэст мае і сваё слабае месца — адсутнасць авіязносінаў з еўрапейскімі краінамі.