Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову

17 гадоў таму ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну, піша інтэрнэт-часопіс "Прайдзісвет". Выданне рабілася сіламі Беларускага біблійнага таварыства, якому незадоўга да сваёй смерці Уладзіслаў Чарняўскі перадаў правы на выданне рукапісаў.

У 2003 годзе выйшаў Новы Запавет. І толькі ў 2012-м выйшла поўная Біблія. У яе ўвайшлі і некананічныя кнігі, якіх у папярэдніх перакладах не было. У выданні ёсць каляровыя карты біблейскіх мясцінаў, паралельныя месцы, спасылкі.

Набыць новую беларускую Біблію можна ў Беларускім біблійным таварыстве (Мінск, вуліца Чыгладзэ, 19). А неўзабаве яна з’явіцца і ў кнігарнях.

Нагадаем, што першая поўная Біблія на сучаснай беларускай мове была выдадзеная ў Нью-Ёрку Янкам Станкевічам і Майсеем Гітліным у 1973 годзе. У 2002 годзе выйшаў пераклад Васіля Сёмухі — усе кнігі Старога і Новага Запавету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі