Ярмошына: У 20 гадзін 19 снежня ў нас ужо не будзе кандыдатаў у прэзідэнты

У 20 гадзін 19 снежня, як толькі закрыюцца ўчасткі для галасавання, кандыдаты ў прэзідэнты становяцца звычайнымі грамадзянамі і праводзіць акцыі, пікеты альбо сустрэчы з выбаршчыкамі яны не маюць права. Калі толькі на правядзенне такога мерапрыемства загадзя не атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне пра тое, як зменіцца статус кандыдатаў вечарам 19 снежня і на што яны маюць права.

Лідзія Ярмошына: “У 20.00 19 снежня пасля закрыцця выбарчых участкаў у нас ужо не будзе кандыдатаў у прэзідэнты. Калі, канешне, не будзе прызначаны другі тур выбараў. Таму ніякія перадвыбарныя мерапрыемствы і мітынгі пасля 20 гадзін, на якія распаўсюджваюцца нормы выбарчага заканандаўства, у рэспубліцы праводзіцца не могуць. І для таго, каб правесці грамадскае мерапрыемства альбо мітынг, ініцыятарам неабходна было ва ўстаноўленым парадку звярнуцца ў Мінгарвыканкам і папрасіць дазвол на правядзенне мітынгу. Прычым, рабіць гэта трэба было за 15 дзён да меркаванага мерапрыемства”.

Але, кажа, ніякіх заявак на гэты конт у Мінгарвыканкам не паступала. Таму, усе акцыі 19 снежня будуць, на думку Ярмошынай, незаконнымі. Тым больш, на Кастрычніцкай плошчы. Бо там праводзіць любыя грамадска-палітычныя акцыі забаронена ўвогуле. Прычым нават праўладныя. І ў якасці прыкладу ўзгадала пра тое, што парад на Дзень Незалежнасці больш не праводзяць на Кастрычніцкай плошчы, а вынеслі да стэлы “Мінск – горад-герой”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі