З Расіі ў Мінск прыедзе спецыяльная брыгада лекараў
У яе склад увойдуць спецыялісты, што маюць досвед працы ў надзвычайных сітуацыях, у прыватнасці, пасля выбухаў у маскоўскім метро.
Як паведаміў РІА Новости афіцыйны прадстаўнік Мінздароўсацразвіцця РФ, "Міністэрства фармуе брыгаду з дасведчаных лекараў, якія ўжо працавалі ў надзвычайных сітуацыях, для вылету ў Беларусь дзеля аказання кансультатыўнай дапамогі беларускім калегам. Гэта нейрахірургі, рэаніматолагі і спецыялісты, якія працавалі з мінна-выбухнымі траўмамі".