З-за справы Юліі Цімашэнка еўрапейскія лідары не прыедуць ва Украіну

Гэта не першая падобная заява з боку еўрапейскіх лідараў. Раней еўракамісар па юстыцыі і правах чалавека Вівіян Рэдзінг аб'явіла, што вырашыла не прысутнічаць на першым матчы чэмпіянату Еўропы 9 чэрвеня ў Харкаве ў якасці пратэсту супраць жорсткага абыходжання з былым прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, інфармуе агенцтва "Франс Прэс".

Нагадаем, летась Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расіяй.

Раней пра байкот чэмпіянату Еўропы ва Украіне заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая паедзе туды толькі ў выпадку вызвалення Цімашэнка. Да таго ж, як піша часопіс Spiegel, Меркель можа парэкамендаваць байкатаваць першынство і сябрам нямецкага ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі