За 2011 год беларускія музыканты выдалі каля 100 альбомаў

У параўнанні з мінулым, 2010-м годам, сёлета беларускія музыкі былі больш пладавітымі. Паводле дадзеных партала experty.by сёлета было выдадзена 63 дыскі толькі ў асноўных напрамках папулярнай музыкі, року ды сучаснага фолку. У мінулым годзе такіх было толькі 43.

"Сёлета колькасць вырасла і яшчэ літаральна ў апошнія дні з'явілася тры-чатыры альбомы, так што гэта не канчатковая лічба, – расказвае каардынатар партала Зміцер Безкаравайны. – Да гэтага можна дадаць, што было каля 20 рэп-рэлізаў, якія мы не ўлічваем, бо гэта не зусім нашая спецыфіка. Плюс метал-альбомаў было штук 10 дакладна. Агульная лічба альбомаў цалкам, магчыма, наблізіцца да ста".

Дарэчы ў лютым experty.by плануюць падвесці канчатковыя вынікі сыходзячага года і назваць лепшыя альбомы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі