За адзін школьны падручнік вучні пераплачваюць 18 тысяч?

110824 Martin Padru4niki_0.mp3

“Калі праграма не змяняецца, то падручнікамі можна карыстацца вельмі доўга. І шесць і сем, і нават дзесяць гадоў”, - кажа супрацоўніца 37 школы.

Атрымліваецца, што ў адзін год бацькі аддаюць палову кошту падручнікаў. У іншы год яшчэ 50%. А ўвесь астатні час – ідзе прыбытак.

“Тэрмін выкарыстання падручнікаў – 6 год. Калі прадмет адзін раз на тыдзень – 6 год. Калі два разы – 5 год.  Нашы падручнікі па гісторыі і грамадазнаўству перавыдаюцца праз 6 год”, - кажа начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гісторыкаграмадскай адукацыі Інстытута адукацыі Святлана Кудраўцава.

Падчас прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно ўпэўнівае, што бацькі будуць плаціць за карыстанне падручнікамі 50% ад іх кошту. Тое самае пацвярджаюць у міністэрстве адукацыі.

“Сумма залежыць ад кошту падручнікаў, якія ўваходзяць у камплект”.


Камплект для першакласніка сёлета каштуе для бацькоў 19 тысяч 750 рублёў, для выпускнікоў – амаль 30 тысяч, для дзевяцікласнікаў 41 тысячу 150 рублёў.

Каб даведацца кошт аднаго падручніка, напрыклад, па Гісторыі Беларусі для 9 класа, звяртаемся ў Інстытут адукацыі.

“Без НДС ён каштуе 7570. З НДС – 9085, вось ад гэтай сумы бацькі плацяць 50% - 4540”.


Атрымліваецца, бацькі аддаюць за адзін год 4,5 тысячы, наступным годам іншыя бацькі аддаюць яшчэ 4,5 тысячы – гэта ўжо поўны кошт падручніка. Але яшчэ 4 гады бацькі плацяць за карыстанне кнігай. Гэта 18 тысяч прыбытку! І гэта толькі за адзін падручнік. Агулам у 9 класе 16 падручнікаў.

А калі вучань згубіць падручнік ці парве, то будзе набываць яго ў краме. Там ён каштуе 12 тысяч рублёў.

“Здараецца, што дзеці губляюць падручнікі, тады яны іх набываюць і аддаюць у замен”, - запэўніваюць у 37 мінскай школе.

А ці можна набыць поўны камплект падручнікаў у краме? З такім пытаннем звяртаемся ў “Акадэмкнігу”.

Акадэмкніга: Поўнага камплекту няма, толькі разрозненыя.

Еўрарадыё: То бок поўнага камплекта я нідзе не знайду?


Акадэмкніга: Не, толькі ў школе. Бо друкуюць на школу, а ў краму аддаюць рэшту.


Выпадае на тое, што адмовіцца ад падручнікаў за паўкошта і  набыць у краме самім не атрымаецца.

Фота: photoclub.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі