За напад на ламбард дзяўчына больш за шэсць гадоў правядзе за кратамі
Здарэнне адбылося ў Брэсце ў сакавіку сёлета.
21-гадовая дзяўчына, якая была ў стане алкагольнага ап'янення, патрабавала ад касіра аддаць ёй грошы. Пры гэтым пагражала "прадметам, падобным на пісталет". Атрымаўшы 575 тысяч рублёў, яна ўцякла. Аднак у той жа дзень дзяўчыну затрымалі. Пісталет аказаўся цацачным.
Падчас следства высветлілася, што жыхарка Брэста здзейсніла пяць крадзяжоў у гандлёвым цэнтры і на рынках. Суд адправіў яе ў калонію агульнага рэжыму на 6,5 гадоў. На карысць пацярпелых было спагнана 15 мільёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН.