За наведванне паліклінік у бліжэйшыя 3-4 гады не трэба будзе плаціць 5000
Прапанова віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка не знайшла падтрымкі ў Міністэрства аховы здароўя.
Нагадаем, з дапамогай увядзення платы за наведванне паліклінікі Тозік спадзяваўся вырашыць праблему чэргаў. Аднак, як паведамляе партал tut.by, Міністэрства аховы здароўя збіраецца змагацца з чэргамі іншымі метадамі.
Па словах Дзмітрыя Піневіча, першага намесніка міністра аховы здароўя, у бліжэйшыя гады плануецца ўдасканаліць існуючую сістэму. У прыватнасці, павялічыць колькасць лекараў у паліклініках, а таксама выдаваць хранічна хворым рэцэпты на лекі на паўгады (каб яны радзей хадзілі да лекараў).
Глядзі таксама па тэме: Дактары — пра пенсіянераў: Немагчыма выпіць столькі лекаў
Фота — bymedia.net