За Някляева заступаюцца пісьменніцкія саюзы з розных краінаў

экс-кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.

Старшыня Нацыянальнага саюзу пісьменнікаў Украіны Уладзімір Яварыўскі: "Мы абураныя — гэта ўсё ж нашы суседзі славянскага свету... Нам здавалася, па меншай меры, што Бацька ўжо з Расіяй нібыта праявіў сваю незалежнасць, быццам праявіў свой характар. І мы лічылі, што Беларусь пачынае далучацца да еўрапейскага свету. Ніхто не чакаў такога дзёрзкага выпаду супраць сваіх грамадзян, асабліва супраць сваіх сапернікаў. Для мяне гэта была нечаканасць. Мне здавалася, самастойныя паводзіны Лукашэнкі з Расіяй — дастаткова мужны крок. І раптам такое падзенне. Прычым калі? Калі ён ужо фактычна перамог і не было пагроз для яго. Ужо было зразумела, што ён перамог. Былі там фальсіфікацыі ці не — не ведаю, я не быў там, але перамога была за ім. Навошта яму было так паступаць з Някляевым? Мы, вядома, выступілі ў першую чаргу ў падтрымку Някляева. Мы яго вельмі добра ведаем, гэта наш сябар. Ён часта прыязджаў у Кіеў, мы бывалі ў Беларусі. Гэта сапраўды знакавы пісьменнік і моцная асоба. Ён доўгі час быў па-за Беларуссю. Змушаны быў пакінуць Беларусь менавіта таму, што Лукашэнка тады яго вельмі моцна ціснуў... Калі я не памыляюся ён тады жыў год у Фінляндыі, ну і вырашыў ісці ў прэзідэнты. Але, вядома, так з ім зрабіць - гэта проста варварства, гэта дзікунства. Таму змаўчаць мы не маглі. Мы разам з Беларуссю заснавалі арганізацыю - пастаянна дзеючы форум "Слова без межаў", у якую ўваходзяць старшыні саюзаў пісьменнікаў. На сённяшні дзень гэтае пагадненне падпісалі 25 саюзаў пісьменнікаў розных краін. Мы кожны год збіраемся. Сёлета нам не ўдалося сабрацца, але два разы мы збіраліся ва Украіне, адзін раз — у Азербайджане. У наступным годзе мы збіраемся ў Балгарыі. Таму мы папрасілі і нашых калег гэтак жа адрэагаваць на збіццё, на здзек, на варварства адносна нашага калегі Уладзіміра Някляева".

Па словах Уладзіміра Яварыўскага, Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны звярнуўся да сваіх калег з Турцыі, Азербайджана, Польшчы падтрымаць Уладзіміра Някляева. На гэта час, паводле ягоных слоў, адрэагавалі пісьменнікі Чэхіі, Славакіі і Чарнагорыі.

"Мы звярнуліся да ўсіх удзельнікаў нашага форуму "Слова без межаў", — падкрэсліў украінскі пісьменнік, народны дэпутат Украіны Уладзімір Яварыўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі