Загінуў вядомы расійскі актор Андрэй Панін (відэа)

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на маскоўскую міліцыю. Цела 50-гадовага актора знайшлі раніцай 7 сакавіка ў яго ўласнай кватэры ў Маскве. Верагодна, ён зваліўся і стукнуўся галавой.

Панін стаў вядомы ролямі ў крымінальных серыялах "Каменская", "Марш Турэцкага" і "Брыгада". Таксама ён граў у такіх фільмах, як "Вяселле" Паўла Лунгіна, "Пяшчотны ўзрост" Сяргея Салаўёва, "Кіроўца для Веры" Паўла Чухрая, "Стомленыя сонцам 2" Мікіты Міхалкова.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі