На польска-ўкраінскай мяжы затрыманы беларускі палітуцякач Зміцер Піменаў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго сын Ігар.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Піменаў зараз знаходзіцца ў польскага пракурора.
Нагадаем, што Піменаў быў вымушаны ўцячы з Беларусі некалькі
гадоў таму. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу: віцябляніна
падазравалі ў тым, што з яго дапамогай у Віцебску быў скрадзены бюст
Суворава. Беларускія праваахоўнікі ў 2008 годзе падалі на Піменава запыт
у Інтэрпол: яго абвінавацілі ў хуліганстве і вандалізме. Як казаў сам
Піменаў у каментарах СМІ, яго пра гэта папярэдзілі французскія
праваахоўнікі, якія разумелі, што справа мае палітычны характар. Піменаву,
аднак, не пагражаў арышт, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Бельгіі.
У
эміграцыі Піменаў не спыняў актыўнага грамадскага жыцця і неаднаразова
ладзіў акцыі каля Еўрапарламенту, звяртаючы ўвагу на беларускія
праблемы.
Фота — svaboda.org, bielarus.org