Затрыманы начальнік сакратарыята Савета Рэспублікі Глеб Бядрыцкі

Факт затрымання Бядрыцкага "Ежедневнику” падцвердзілі крыніцы, набліжаныя да Савета Рэспублікі. Падцвердзілі яе і самі сілавікі. У Міністэрстве унутраных спраў паведамілі, што затрыманне Бядрыцкага адбылося 20 кастрычніка.

Зараз на сайце Савета рэспублікі фотаздымка Бядрыцкага ўжо няма. Прычыны яго затрымання дакладна невядомыя. Па інфармацыі крыніцы з МУС, чыноўнік быў затрыманы з вялікай сумай грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі