Жонка Пачобута атрымала першы ліст ад мужа

"Пра ўмовы ўтрымання піша, што ўсё добра, наколькі гэта можа быць магчымым у тых варунках, у якіх ён зараз знаходзіцца. Са здароўем таксама піша, што ўсё добра. Перадае ўсім прывітанне. Вельмі коратка, асабістага нічога не піша, звычайны ліст", — распавяла Аксана Пачобут у жывым эфіры Еўрарадыё.

Яна кажа, што не ведае, ці даходзяць да Пачобута перадачы. Аксана сёння атрымала дазвол на сустрэчу з мужам і мае надзею, што заўтра зможа пабачыцца з ім.

Нагадаем, Андрэя Пачобута пасадзілі ў ізалятар Гродзенскай турмы №1. Яго вінавацяць у абразе кіраўніка краіны.

Асновай для справы з’яўляюцца публікацыі Анджэя Пачобута ў варшаўскай "Газеце Выборчэй", у яго блогу і на сайце "Белорусский партизан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі