Зміцера Бандарэнку будуць судзіць 26 красавіка
Суд над каардынатарам "Еўрапейскай Беларусі" адбудзецца ў судзе Першамайскага раёна Мінска.
Пра гэта charter97.org паведаміла жонка політвязня Вольга Бандарэнка.
Улады вінавацяць Зміцера ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх"
Нагадаем, палітык, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля правядзення шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З таго часу ён знаходзіцца ў турме КДБ. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.