Змітру Бандарэнку адмовіліся змякчыць пакаранне
Палітвязень застаецца ў турме, хоць мае права на замену рэжыму пакарання.
Як адзначае "Хартыя'97", 20 жніўня ў палітвязня мінула траціна тэрміну. Таму ён мае права на змякчэнне пакарання. Справу Бандарэнкі мусіла разгледзець камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і замене рэжыму пакарання.
Перад прыездам камісіі ў Магілёўскую калонію жонка палітвязня Вольга Бандарэнка атрымала ліст. Муж паведаміў ёй, што ў калонію трэба даслаць гарантыйны ліст-хадайніцтва ад арганізацыі, якая гатовая ўзяць яго на працу, характарыстыку з міліцыі і даведку са службы занятасці. Вольга Бандарэнка падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы, але не паспела пераслаць іх. Як выявілася, ліст палітвязня турэмная цэнзура затрымала на тыдзень. У выніку Бандарэнку адмовілі на фармальных падставах.