Рэпрэсаванае мастацтва: ад турмы да Вольнай Беларусі
Афіша мерапрыемства
Салідарнасць беларусаў не знікла і праз больш як два гады пасля падзеяў 2019-2020 гадоў — першай хвалі кавіду і пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. І сёння беларусы дапамагаюць не толькі адно аднаму, але і ўкраінцам у іх змаганні з расійскімі акупантамі. Творцы таксама не застаюцца па-за гэтымі працэсамі салідарнасці і ўзаемадапамогі.
Як творцы, у прыватнасці, мастакі, перажываюць часы вымушанай эміграцыі і як яна ўплывае на іх творчасць? Што адбываецца з варшаўскім “Домам творчасці”? Ці ёсць за мяжой цікавасць да менавіта беларускай культуры і твораў мастацтва? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць музыка і культурны дзеяч Сяржук Доўгушаў і мастак Антось Радзівонаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.