Reuters: Расія гатовая да перамір'я падчас транспартыроўкі ўкранскага збожжа

Reuters: Расія гатовая да перамір'я падчас транспартыроўкі ўкранскага збожжа

Расія гатовая да перамір'я падчас транспартыроўкі ўкранскага збожжа. Пра гэта паведамляе Reuters саспасылкай на дыпламатаў. Агентства сцвярджае, што пры падтрымцы ААН Турцыя будзе праводзяіць праверку караблёў, каб выключыць перавоз зброі. 

Напярэдадні прадстаўнік МЗС Расіі Пётр Іллічоў заявіў, што Расія неаднойчы пацвярджала, што гатовая "садзейнічаць забеспячэнню навігацыі замежных камерцыйных судоў для вывазу ўкраінскага збожжа", піша "Новая газета. Еўропа".

 

"Расійскія вайскоўцы штодня аб'яўляюць аб спецыяльна ўстаноўленых у гэтых мэтах гуманітарных калідорах з Чорнага і Азоўскага мораў. Зразумелымі ўмовамі для нас застаюцца магчымасці кантролю і надгляду судоў для выключэння кантрабанды ўзбраенняў, а таксама адмова Кіева ад правакацый", — сказаў ён.

Чакаецца, што неўзабаве генсек ААН Антоніу Гутэрыш афіцыйна выступіць з заявай аб выніках перамоваў украінскага і расійскага бакоў, якія 13 ліпеня адбыліся ў Турцыі з удзелам прадстаўнікоў ААН. Яны тычыліся экспарту ўкраінскага збожжа.

Надоечы Украіна заявіла пра адпраўку 16 суднаў са збожжам па канале Дунай — Чорнае мора. Гэта стала магчмым пасля вызвалення Украінай вострава Змяіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі