Рэйс “Белавія” ў французскую Ніцу паляцеў сёння па раскладзе

Рэйс “Белавія” ў французскую Ніцу паляцеў сёння па раскладзе

Авіякампанія “Белавія” выконвае сённяшні рэйс у французскую Ніцу паводле раскладу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі Ігара Чаргінца. Ён патлумачыў, што 14 лістапада рэйсаў у Парыж няма і яны не былі запланаваныя.

Хоць у Францыі і абвешчанае надзвычайнае становішча ў сувязі з серыяй тэрактаў, здзейсненых напярэдадні ў Парыжы, абмежаванні на палёты ў гэтай краіне не ўводзіліся. Калі Францыя і Еўракантроль не зробяць такіх захадаў, палёты будуць працягвацца ў штатным рэжыме.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі