Рэйтынг ВНУ Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі: Беларусь — 36-я, Расія — 1-я

Рэйтынг ВНУ Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі: Беларусь — 36-я, Расія — 1-я

Рэйтынг найлепшых універсітэтаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі апублікавала брытанскае агенцтва QS Quacquarelli Symonds. У 100 найлепшых універсітэтаў рэгіёна трапіў Белдзяржуніверсітэт (36-е месца) і Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (72-е месца). За год БДУ падняўся на дзве пазіцыі.

Лідар рэйтынгу — Маскоўскі ўніверсітэт імя Ламаносава, на другім месцы — Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт. У ТОП-10 таксама ўвайшоў Карлаў універсітэт у Празе, Варшаўскі ўніверсітэт і Ягелонскі ўніверсітэт з Польшчы.
 
Такі вынік для Беларусі добры, але сам рэйтынг QS нестабільны. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў.

Уладзімір Дунаеў: "36-е месца для БДУ — гэта добры паказчык. У гэтым рэйтынгу значная роля належыць экспертным ацэнкам, палова з іх — ацэнкі акадэмікаў і працадаўцаў. Таму рэйтынг QS нестабільны".

Раней гэтае ж брытанскае агенцтва апублікавала сусветны рэйтынг. БДУ ў ім заняў месца паміж 421-430 пазіцыяй, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт увайшоў у групу 701+.

Фота: rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі