Рэжым Лукашэнкі павінны адказаць: пасол ЗША аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Галоўны "міратворац" дапамагае выкрадаць дзяцей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Галоўны "міратворац" дапамагае выкрадаць дзяцей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускі рэжым мае дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, пацвердзіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ (Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе), пасол Майкл Карпентэр.

4 траўня АБСЕ выпусціла даклад, у якім называе вываз дзяцей з Украіны ваенным злачынствам, а таксама злачынствам супраць чалавечнасці.

Расійскія ўлады гвалтам разлучаюць іх з бацькамі або апекунамі падчас так званага працэсу фільтрацыі. Калі бацькоў затрымліваюць і адпраўляюць у фільтрацыйныя лагеры, дзяцей часта адпраўляюць у іншыя цэнтры ўтрымання пад вартай. Яшчэ адзін спосаб, з дапамогай якога Расія, скажам шчыра, крадзе ўкраінскіх дзяцей з іх сем'яў, — гэта прапанаванне паездак у дзіцячыя лагеры ў такіх месцах, як акупаваны Крым, а таксама ў Расіі і Беларусі, — перадае змест дакладу Карпентэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі