Рэжысёрцы фільма пра беларускія народныя песні патрэбная дапамога
Кінарэжысёрка Воля Дземка звярнулася з просьбай аб фінансавай дапамозе.
"Сябры, мне пацвердзiлi дыягназ — адно з вельмi рэдкiх, цяжкiх i агрэсiÿных аÿтаiмунных захворванняÿ, i мне неадкладна трэба прайсцi курс плазматэрапii, каб спынiць цi запаволiць працэс", — напісала яна ў Фэйсбуку.
Дземка — аўтарка дакументальнага фільма "Песні старой Еўропы", прысвечанага беларускім народным песням. Стужка выйшла на англійскай і беларускай мовах з рускімі субтытрамі. Сама рэжысёрка з 2003 года жыве ў ЗША.
Каб сабраць грошы, Дземка прадае дыскі з фільмам "Песнi старой Еÿропы". Замовіць іх можна па гэтай спасылцы. "Гэтага павiнна хапiць на першы курс тэрапii i разлiчыцца з першай узрастаючай хваляй запазычанасцей па шпiталях-леках", — піша дзяўчына.
Акрамя таго, у падтрымку рэжысёркі была створаная старонка для збору ахвяраванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.