РФ упершыню з канца халоднай вайны асудзіла амерыканскага журналіста за шпіянаж

Эван Гершковіч

Эван Гершковіч / EPA / ТАСС

Расійскі суд асудзіў амерыканскага журналіста Wall Street Journal (WSJ) Эвана Гершковіча на 16 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачання ў шпіянажы, піша ВВС. Працадаўца Гершковіча WSJ назваў судовае разбіральніцтва фіктыўным.

Журналіста арыштавалі ў сакавіку 2023 года падчас паездкі ў Екацярынбург. Гершковіча абвінавацілі ў тым, што ён дзейнічаў "па ўказанні ЦРУ" з мэтай збору "сакрэтнай інфармацыі" пра завод па вытворчасці танкаў у Свярдлоўскай вобласці. Рэпарцёр паслядоўна адмаўляў абвінавачанні, а ў сваёй заяве ў чацвер WSJ назвала судовы працэс "ганебным падманам", а затрыманне свайго журналіста — "абуральным".

Судовы працэс пачаўся ў мінулым месяцы, пракуроры прасілі 18-гадовы турэмны тэрмін для журналіста.

Вашынгтон абвінавачвае Расію ў тым, што яна ўтрымлівае журналіста ў якасці разменнай манеты, каб у выніку абмяняць яго на расійскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў замежных турмах. Фінальнае паседжанне суда мусіла прайсці ў жніўні, але было перанесенае на ліпень. ВВС піша, што гэта таксама можа сведчыць пра запланаваны абмен. Звычайна расійская судовая практыка мае на ўвазе, што для абмену абвінаваўчы вердыкт ужо мусіць быць вынесены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі