РФ выкарыстала слова "Беларусь" для сакрэтнай перапіскі на вытворчасці дронаў
Грамадзянскі дрон / pixabay, ілюстрацыйнае фота
Камандзе інжынераў на адным з прамысловых цэнтраў у Расіі даручылі пабудаваць лінію па кругласутачнай вытворчасці дронаў-камікадзэ, высветлілі журналісты Washington Post.
Адказным за бяспеку ў гэтай праграме прызначылі былога супрацоўніка ФСБ. У высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, занятых на вытворчасці, канфіскавалі пашпарты, каб яны не маглі пакінуць краіну.
"У перапісцы і іншых дакументах інжынеры выкарыстоўвалі закадаваную мову: дроны — "лодкі", іх выбухоўка — "бамперы", а Іран — краіна, якая таемна аказвае тэхнічную дапамогу, — называлі "Ірландыяй" або "Беларуссю", — піша выданне.
Задача праекта — зрабіць так, каб да лета 2025 года вырабіць унутры Расіі 6 тысяч беспілотнікаў. Гэтага было б даволі, каб папоўніць хранічную нястачу дронаў на перадавой.
WP піша, што ў выпадку поспеху новы завод можа дапамагчы Расіі захаваць спустошаныя запасы высокадакладнай зброі і перашкодзіць намаганням Украіны па вяртанні акупаваных тэрыторый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.