РФ выводзіць частку войскаў з Украіны праз наступ УСУ — WSJ

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / Sputnik

У выніку наступу УСУ ў Курскай вобласці расіяне выводзяць частку войскаў з Украіны. Пра гэта піша газета The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Выданне называе гэта першай прыкметай таго, што апошнія дзеянні УСУ прымусілі Маскву перагрупаваць сілы. 

Крыніцы WSJ не назвалі колькасць войскай, якія расіяне перакідваюць з Украіны.

Таксама ў СМІ з'яўляліся паведамленні, што апошнімі днямі расіяне перакідваюць частку войскаў з Калінінградскай вобласці.

Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці пачалася 6 жніўня. Украінскія войскі, як кажа галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, ужо ўзялі пад свой кантроль 74 населеныя пункты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі