РНПЦ дзіцячай анкалогіі: "Супрацоўнікаў не хапае, але аперацыйны блок працуе"
Сёння ў тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб тым, што ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі спыненая праца аперацыйнага блоку. У адміністрацыі цэнтра Еўрарадыё абверглі гэтую інфармацыю.
— З 5 аперацыйных медсясцёр працуе адна. Жанна Вашкевіч, аперацыйная медсястра РНПЦ з 30-гадовым стажам, адбывае адміністрацыйны арышт у Магілёўскай турме. А ў траіх іншых каранавірусная інфекцыя. Аперацыі перанесены, — паведамілі сёння телеграм-каналы.
Недахоп спецыялістаў Еўрарадыё пацвердзіла Іна Праляскоўская, намеснік дырэктара па клініцы. Але, па яе словах, гэта не спыніла працу оперблока:
— Мы сёння ўвесь дзень абвяргаем гэтую інфармацыю. Ніякія аперацыі ў нашым аперацыйным блоку не адмяняліся, усё ідзе па плане. Так, супрацоўнікаў цяпер з-за хваробы на COVID-19 не хапае, але аперацыі ідуць згодна з вызначаным планам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.