Робасуіцыд, паўстанне машын і расліна для Марса — #ІхНоравы

Кароткі агляд міжнародных навін

Кароткі агляд міжнародных навін / @rubanau_collage

Хаця нейрасеткі і спрасцілі жыццё чалавецтва, ШІ яшчэ не гатовы цалкам замяніць чалавека: то робат-кур’ер загіне пры нявысветленых акалічнасцях, то аўтапілот аўтамабіля ледзь не заб’е кіроўцу. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе цікавых міжнародных навін.    
 

Першы робасуіцыд у Паўднёвай Карэі

Робат, які працаваў кур’ерам у адміністрацыі горада Кумі, разбіўся, скінуўшыся з двухметровай лесвіцы. Гэта мясцовыя СМІ расцанілі як першы ў Паўднёвай Карэі "робасуіцыд", піша Interesting Engineering.

Відавочцы паведамілі, што перад падзеннем робат пачаў круціцца на месцы. Цяпер інжынеры спрабуюць высветліць, што менавіта выклікала дзіўныя паводзіны робата. Хутчэй за ўсё, была звычайная тэхнічная няспраўнасць, а не "эмацыйны зрыў праз стрэс ад працоўнай нагрузкі".

Вядома, што "робат-супервайзер" быў узорным супрацоўнікам з моманту свайго прызначэння ў жніўні мінулага года.

"Афіцыйна гэта была частка мэрыі, адзін з нас", — заявіў чыноўнік з Паўночнай Карэі.

Робат мог выклікаць ліфт і самастойна перамяшчацца паміж паверхамі. Ён працаваў з 9:00 да 18:00 і нават меў уласнае пасведчанне дзяржслужбоўцы.

Распрацоўнік робата — амерыканская кампанія Bear Robotics. Яна вядома стварэннем універсальных аўтаномных прылад, якія можна выкарыстоўваць, у прыватнасці, у кавярні. 
 

Тэсла хацела забіць кіроўцу?

Робасуіцыд, паўстанне машын і расліна для Марса — #ІхНоравы
Тэсла паехала па дарозе, але ёсць нюанс / Woodland Police Department

Кіроўца электрамабіля Tesla апынуўся пасярод чыгуначнага пуці. Гэта адбылося праз тое, што рэжым аўтапілота, хутчэй за ўсё, прыняў рэйкі за дарогу, піша The Independent.

Такі інцыдэнт адбыўся ў Вудлендзе, Каліфорнія. Мясцовыя ўлады апублікавалі фатаграфію Tesla, якая стаіць на пуці, гэта значыць проста на шляху сустрэчнага цягніка. Фатаграфія атрымала сотні лайкаў, каментароў і рэпостаў.

"Сёння раніцай адбыўся інцыдэнт, калі аўтапілот пераблытаў рэйкі з дарогай, што ўяўляла сур'ёзную небяспеку", — гаворыцца ў заяве паліцыі Вудленда.

Робасуіцыд, паўстанне машын і расліна для Марса — #ІхНоравы
Таскана / telegraph.co.uk

Улады італьянскага рэгіёна Таскана запусцілі новую праграму, у межах якой людзям будуць плаціць за тое, што яны пераехалі туды жыць. Пра гэта паведамляе Business Insider.

Праграма пад назвай "Рэзідэнцыя ў гарах" запрацавала ў чэрвені — чыноўнікі змагаюцца з тым, што насельніцтва рэгіёну скарачаецца. Створаны агульны фонд у памеры 2,8 млн еўра, з якога будуць плаціць тым, хто вырашыць пасяліцца ў сельскай мясцовасці рэгіёну.

Фонд будзе выплочваць людзям гранты ў памеры ад 10 000 да 30 000 еўра, каб яны маглі пераехаць у Таскану і адрамантаваць там сельскі дом, каб жыць там.

Грант павінен пакрыць 50% выдаткаў на рамонт дома ў адным з 76 мястэчкаў Тасканы з насельніцтвам менш за 5000 жыхароў

Праграма даступная для саміх італьянцаў, грамадзян ЕС, а таксама грамадзян трэціх краін, якія маюць дазвол на доўгатэрміновае пражыванне ў ЕС працягласцю не менш як 10 гадоў. Кандыдаты, якія адпавядаюць патрабаванням, павінны ўзяць на сябе абавязацельства зрабіць нерухомасць Тасканы сваім асноўным домам.

Прыём заявак на ўдзел у праграме завяршаецца 27 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі