Публічная кара за кейпоп і туфлі Элвіса Прэслі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Знакамітыя сінія туфлі Элвіса Прэслі, у якіх спявак выступаў на пачатку сваёй кар'еры, будуць прададзены з аўкцыёну. Арганізатары збірааюцца атрымаць за лот не менш за 142 тысячы еўра.
Тым часам у Шатландыі забаранілі жавальныя цукеркі “Жуйкі з грыбоў дзядзькі жабы” — пакупнікам стала кепска ад галюцынагенаў, якія былі ў іх складзе.
Ці гандлююць нечым такім ў Паўночнай Карэі — загадка. Магчыма, за гэта гандляроў чакае тое ж, што і меламанаў — публічныя пакаранні. Нават смерцю.
Падрабязней пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
Смяротная кара за кіно і музыку
22-гадовы паўночнакарэец быў публічна пакараны за прагляд і распаўсюджванне паўднёвакарэйскіх фільмаў і музыкі. Пра гэта гаворыцца ў “Дакладзе аб правах чалавека ў Паўночнай Карэі за 2024 год”.
У дакуменце, апублікаваным міністэрствам аб'яднання Паўднёвай Карэі, сабраны паказанні 649 паўночнакарэйскіх уцекачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.