Пікаса ў жаночай прыбіральні і мігранты на раскошных аўто — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Паліцыя Італіі арыштавала банду, якая выкарыстоўвала раскошныя аўтамабілі для кантрабанды кітайскіх мігрантаў. Сваіх кліентаў ашуканцы жорстка эксплуатавалі, пакуль тыя не выплачвалі ім увесь доўг за "паслугу".
Тым часам у ПАР навукоўцы праводзяць эксперымент над насарогамі. Каб адпужваць браканьераў, яны ўвялі ў рогі жывёл радыяцыйныя капсулы. І запэўніваюць, што ні адзін звер не пацярпіць. У адрозненне ад браканьераў.
Ці можна пражыць даўжэй, прымаючы полівітаміны? Чаму выставу Пабла Пікаса перавесілі ў жаночую прыбіральню? Пра гэта і не толькі чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Раскошныя аўтамабілі для кітайскіх мігрантаў
Паліцыя выкрыла сетку гандляроў людзьмі, якая выкарыстоўвала раскошныя аўтамабілі для кантрабанды кітайскіх мігрантаў у Італію. Злачынцы дапамагалі людзям пераехаць, а потым забіралі ў іх пашпарты, прывязвалі да працоўных месцаў і абыходзіліся як з рабамі.
— Удзельнікі банды прымусілі мігрантаў удаваць "нявінных азіяцкіх грамадзян, добра апранутых, з невялікім багажом, што вандруюць на магутных і дарагіх аўтамабілях, а тымі кіравалі грамадзяне Кітая, якія шмат гадоў жылі ў Італіі і размаўлялі па-італьянску", — расказваюць паліцэйскія.
Полівітаміны не падаўжаюць жыццё
Буйное даследаванне паказала, што штодзённы прыём полівітамінаў не падаўжае жыццё і можа павялічыць рызыку ранняй смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.