Вяртанне Шрэка і камяні з адваротнага боку Месяца — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Да 2050 года частка штатаў ЗША можа быць затопленая з прычыны глабальнага пацяплення. Пакуль адны навукоўцы прыдумляюць, як выратаваць Зямлю ад змянення клімату, іншыя старанна шукаюць жыццё на Месяцы.

Тым часам у Лондане прайшла рэдкая аперацыя: 12-гадовы Оран Ноўлсан стаў першым чалавекам, якому ўжывілі ў мозг нейрастымулятар для барацьбы з эпілепсіяй.

Падрабязней пра тое, як змянілася жыццё падлетка і які сюрпрыз рыхтуюць мультыплікатары прыхільнікам "Шрэка", чытайце ў традыцыйным аглядзе Еўрарадыё “Іх Норавы”.

 

Патоп у Флорыдзе і іншых штатах ЗША

Штомесячныя паводкі ў Каліфорніі, Мэрылэндзе, Флорыдзе і Луізіяне прагназуюць да 2050 года даследчыкі Union of Concerned Scientists. Прычына — павышэнне ўзроўню мора ў сувязі з глабальным пацяпленнем.

Нейрастымулятар для барацьбы з эпілепсіяй

Оран Ноўлсан з Вялікабрытаніі стаў першым чалавекам, якому ўжывілі ў мозг нейрастымулятар для барацьбы з эпілепсіяй. Аперацыя прайшла ў кастрычніку 2023 года ў Лондане. З тых часоў колькасць прыпалкаў у 12-гадовага падлетка скарацілася на 80%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі