Самае старое віно ў свеце і мікрапластык у геніталіях. #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Іспаніі знайшлі самае старое віно ў свеце, а ў ЗША сёстры ўсталявалі рэкорд па агульным узросце, які перавысіў 571 год.
Між іншым, амерыканкі трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Тым часам 102-гадовая сведка Халакоста Марго Фрыдлендэр знялася для Vogue. Нягледзячы на гады, жанчына вядзе актыўны лад жыцця і працягвае расказваць свету пра тое, што ёй давялося перажыць у канцлагеры.
Пра тое, ці паўплывае на працягласць жыцця мужчын мікрапластык, які знаходзяць у іх палавых органах, — пакуль загадка. Навукоўцам яшчэ трэба будзе вывучыць гэтае пытанне.
Падрабязней пра ўсё гэта чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Найстарэйшае ў свеце віно
У Іспаніі археолагі знайшлі найстарэйшае ў свеце віно. Яму прыкладна 2 тысячы гадоў.
Сёстры, якім амаль 600 гадоў
Сёстры з штата Місуры ўсталявалі рэкорд па найбольшым сукупным узросце з шасці братоў і сёстраў, якія цяпер жывуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.