Еўропа аднаўляе прыроду, але гэта не спыніць паляванне на галубоў — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Пакуль у Еўрасаюзе рыхтуюцца да прыняцця закона аб аднаўленні прыроды, у адной з яго краін збіраюцца знішчаць дакучлівых галубоў. "Як толькі заб'юць першую птушку, мы пададзім заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы", — абяцаюць нямецкія зоаабаронцы.
Тым часам спецыялісты ААН б'юць трывогу — жыхарам Судана пагражае страшэнны голад.
Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, на якім незвычайным аўтобусе можна будзе пракаціцца па віленскім Ужупісе ўжо гэтай восенню, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
У ЕС прымуць закон аб аднаўленні прыроды
Закон аб аднаўленні прыроды, супраць якога выступаюць тысячы еўрапейскіх фермераў, усё ж такі будзе прыняты.
Судану пагражае страшэнны голад
Судану, у якім ідзе грамадзянская вайна, пагражае самы знішчальны голад у свеце за апошнія 40 гадоў.
Канфлікт паміж Узброенымі сіламі Судана і Сіламі хуткага рэагавання (СХР) працягваецца з красавіка 2023 года. Гуманітарны крызіс, які ўзнік на яго фоне, практычна не асвятляецца ў СМІ, бо ўвага ўсяго свету засяроджаная на сектары Газа.
Тым часам пастаўкі дапамогі для мясцовых жыхароў блакуюцца, а зброя абодвум бакам, наадварот, паступае. Пра гэта б'е трывогу Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.
— Нам трэба, каб свет усвядоміў катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах, — кажа амбасадарка ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.