ЕC увязаўся ў гандлёвую вайну з Кітаем, музыкі зарабляюць усё болей — #ІхНоравы

Музыкі зарабляюць грошы, а кітайскі аўтапром — губляе

Музыкі зарабляюць грошы, а кітайскі аўтапром — губляе / @rubanau_collage

Афрыканскія сланы ўсё болей нагадваюць людзей. Еўрапейцы мільёнамі гінуць ад алкаголю і тытуню. Музыкі зарабляюць шалёныя грошы анлайн. А Еўрасаюз падвышае пошліны на танны кітайскі аўтапром.

Больш дэталяў — у нашай рубрыцы “Іх норавы”.

 

Афрыканскія сланы ведаюць імёны адно аднаго

Паводле новага даследавання, апублікаванага ў часопісе Nature Ecology and Evolution, афрыканскія сланы звяртаюцца адзін да аднаго і адгукаюцца на імёны. То-бок робяць тое, на што здольныя нешматлікія дзікія жывёлы.

Імёны гучаць як ціхі грукат, які сланы чуюць на вялікіх адлегласцях у саване. 

ЕC увязаўся ў гандлёвую вайну з Кітаем, музыкі зарабляюць усё болей — #ІхНоравы
Афрыканская сланіха вядзе сваё дзіцяня ад небяспекі ў паўночнай Кеніі / George Wittemyer via AP

Навукоўцы мяркуюць, што жывёлы са складанай сацыяльнай структурай і сямейнымі групамі, могуць часцей выкарыстоўваць індывідуальныя імёны. “Калі вы клапоціцеся пра вялікую сям'ю, вы павінны быць у стане сказаць: “Гэй, Вірджынія, хадзі сюды!” — кажа эколаг з Універсітэта Дзюка Сцюарт Пім.

Дзікія жывёлы вельмі рэдка называюць адзін аднаго ўнікальнымі імёнамі. Ну вось, напрыклад, у людзей ёсць імёны. Хатнія сабакі і коткі прыходзяць, калі іх клічуць. Дэльфіняты прыдумляюць сабе ўласныя імёны, якія чуюцца як фірмовыя свісткі. І папугаі таксама могуць выкарыстоўваць імёны. Бадай што ўсё.

 

2.7 млн еўрапейцаў штогод гіне ад шкодных звычак

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), тытунь, алкаголь, ультра-апрацаваныя прадукты (UPF) і выкапнёвае паліва штогод забіваюць некалькі мільёнаў чалавек у Еўропе. Даследчыкі заклікаюць урады ўвесці больш жорсткае рэгуляванне шкодных для здароўя прадуктаў. Пра гэта піша The Guardian. 

СААЗ лічыць, што магутныя індустрыі спрыяюць пагаршэнню здароўя і заўчаснай смерці, “уводзячы ў зман” маркетынг і ўмешваючыся ў намаганні ўрадаў па прафілактыцы смяротных захворванняў, такіх, як рак, хваробы сэрца і дыябет.

Падлічана, што тытунь, выкапнёвае паліва, UPF і алкаголь адказныя больш чым за 7400 смерцяў кожны дзень у 53 краінах Еўропы. У цэлым гэтыя чатыры галіны штогод выклікаюць 2,7 млн смерцяў у Еўропе — прыкладна чвэрць (24,5%) усёй смяротнасці.

Сусветны фонд даследаванняў рака заклікае людзей часцей прытрымлівацца пераважна расліннай дыеты і абмежаваць ужыванне алкаголю, каб знізіць рызыку захворвання.

 

15 тысяч еўрапейскіх музыкаў зарабляюць штомесяц болей за 10 тысяч еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі