Еўракамісія ацэньвае тавары з Беларусі і Расіі на прадмет мытаў — Наўседа

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа

Паводле звестак прэзідэнта Літвы, Еўракамісія цяпер ацэньвае, якая расійская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная высокімі мытнымі пошлінамі. Мэта абмежаванняў — скараціць паток такой прадукцыі ў Еўропу.

Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ЕС мае патрэбу ў цэнтралізаваным спосабе абмежаваць прысутнасць расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на сваім рынку. Калі ж краіны, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, будуць уводзіць пошліны паасобку, забароненыя тавары ўсё роўна патрапяць на іх рынкі — праз суседнія тэрыторыі.

"Мы [Літва. — Еўрарадыё] можам, вядома, забараніць увоз расійскай і беларускай сельгаспрадукцыі. Але я цудоўна разумею, знаходзячыся ў Еўрапейскай радзе, што калі мы забаронім у нейкіх краінах, то яны змогуць пракрасціся на рынак Еўрасаюза праз іншыя краіны", — зазначыў ён. .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі