Стоўнхэндж пафарбавалі ў аранжавы, а ў Лондане кэнсэляць ChatGPT — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У Лондане праз скаргі адмянілі паказ фільма "Апошні сцэнарыст". Ведаеце, хто сцэнарыст гэтага фільма? ChatGPT 4.0. Той самы, які зусім нядаўна прайшоў тэст Цьюрынга.

Чаму нас вучыць гэтая навіна? Калі не будзем адцягвацца на чытанне міжнародных навін, можам прапусціць паўстанне машын. Нам гэта трэба?

 

Апошні сцэнарыст

Кінатэатр у Лондане адмяніў сусветную прэм'еру фільма паводле сцэнара, створанага штучным інтэлектам. Фільм расказвае гісторыю знакамітага сцэнарыста, які раптам выяўляе, што яго свет разбураны. Усё таму, што штучны інтэлект можа пісаць сцэнары не горш, чым ён. І нават чалавечыя эмоцыі чат-бот можа разумець лепш.

Ой і не спадабалася гэта лонданскаму грамадству. Кінатэатр атрымаў 200 скаргаў!

"Водгукі, якія мы атрымалі за апошнія 24 гадзіны, што прайшлі з рэкламы фільма, падкрэслілі моцную занепакоенасць многіх нашых гледачоў з нагоды выкарыстання ШІ замест сцэнарыста", — гаворыцца ў заяве кінатэатра.

Што здарылася?

Але калі вы ўспомніце, як праходзіў галоўны кліматычны саміт свету сёлета, вам больш не будзе здавацца, што кліматычныя актывісты звар'яцелі. Старшынёй саміту былі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, галоўныя экспарцёры нафты. Нават смешна, што хтосьці чакаў ад іх падпісання дакумента з абяцаннямі адмовіцца ад экспарту нафты. У выніку ў фінальным дакуменце саміту было сказана, што краіны прыкладуць усе намаганні, каб зберагчы клімат і знізіць выкіды (але нічога не абяцаюць).

Што застаецца кліматычным актывістам? Ды проста вельмі гучна крычаць і паліваць Стоўнхэндж фарбай. Навошта яны гэта робяць? Каб прыцягнуць вашу ўвагу.

І вось цяпер, калі мы прыцягнулі вашу ўвагу Стоўнхэнджам, раскажам гісторыю пра эка-актывізм здаровага чалавека.

 

Адна натхняльная гісторыя адмовы ад пластыкавых трубачак

Змяненне клімату, выкліканае дзейнасцю чалавека, у 35 разоў павялічыла шанцы на экстрэмальную спякоту для паўднёвага захаду ЗША, Мексікі і Цэнтральнай Амерыкі, кажуць навукоўцы. Разумеем ваша пытанне: маўляў, ну і чым мы можам дапамагчы? Замест адказу раскажам натхняльную гісторыю адной маленькай астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне.

Неяк раніцай жыхары Вануату прачнуліся і зразумелі, што пасярод іх бірузовых лагун растуць астравы з пластыку. Плыні выносяць у Ціхі акіян пластыкавыя адкіды з усяго свету. У выніку ўсё гэтае смецце прыбівае да берагоў Вануату. Перамагчы ўвесь свет у Вануату не могуць, але яны змаглі пачаць з сябе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі