У Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Каліноўскаму
Шыльда на доме на вуліцы Кастуся Каліноўскага
У Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, паведамляе дабрачынны фонд "Вольная Беларусь". Яна ўсталяваная на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.
Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў і аплаціў згаданы фонд. Дошку асвяціў святар. Каля яе вывесілі ўкраінскі і беларускі бел-чырвона-белы сцягі, якія перадала ўдава загінулага за Украіну беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.