Саджанцы ад фанатаў і танцпляц-генератар: Coldplay збіраецца стаць эка-гуртом
Coldplay
У 2021 годзе гурт Coldplay упершыню абвясціў пра планы знізіць выкіды вуглякіслага газу падчас сваіх гастроляў. І сёлета музыкі расказалі, чаго ўжо ўдалося дабіцца.
Высветлілася, што за першыя два гады іх сусветнага туру Music of the Spheres выкіды вуглякіслага газу скараціліся на 59% у параўнанні з папярэднім турам, піша ВВС.
Што яны для гэтага зрабілі? Скарацілі колькасць авіяпералётаў і папрацавалі над танцпляцам! Цяпер ён сам генеруе электрычнасць, пакуль госці канцэрта падскокваюць уверх-уніз пад музыку Coldplay.
А яшчэ кожны прыхільнік гурта, які прыйшоў на канцэрт, узяў на сябе абавязанне выгадаваць дрэва. І ў выніку пасадзілі ўжо 7 млн саджанцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.