У Турцыі ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі
![Разбіты аўтобус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/554.jpg.webp?itok=l31MgPX7)
Разбіты аўтобус / nehir.net
У Турцыі ў правінцыі Анталья ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі і расійскімі турыстамі. На скрыжаванні ў горадзе Манаўгат ён урэзаўся ў бетонны слуп, калі іх везлі з гатэляў Аланьі ў аэрапорт.
Вядома, што шмат людзей пацярпела (у тым ліку і дзяцей): 4 беларусы і 16 расіян. Кіроўца загінуў (ён памёр у бальніцы).
Як паведамляе nehir.net, некаторыя пацярпелыя, нягледзячы на траўмы, адмаўляліся ад шпіталізацыі. У салоне аўтобуса знаходзілася 25 чалавек (18 расіян і 7 беларусаў). Трое беларусаў і двое расіян, якія не пацярпелі, паспелі на свае рэйсы.
У МЗС РБ заявілі, што грамадзяне Беларусі ў аварыі нібыта не пацярпелі. Дыпламаты спасылаюцца на паведамленне мясцовых праваахоўнікаў.
![У Турцыі ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/557_0.jpg.webp?itok=F-GILmkR)
![У Турцыі ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/555_23.jpg.webp?itok=UX4qrtlj)
![У Турцыі ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/556_3.jpg.webp?itok=oVF-23fc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.