Курсы долара і еўра паказваюць максімум за восем дзён
![Долары, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/america-3125467_1280.jpg.webp?itok=rmRDss8I)
Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 ліпеня курсы долара і еўра зноў павысіліся.
Курс долара вырас на 2 капейкі, а еўра — амаль на 4 капейкі. Яны паказваюць максімальны ўзровень за апошнія восем дзён. Пры гэтым расійскі рубель апынуўся на васьмідзённым мінімуме.
Вынікі валютных таргоў 2 ліпеня:
Долар ЗША: 3,2090 (+0,0212 / +0,67%);
Еўра: 3,4483 (+0,0370 / +1,08%);
Расійскі рубель: 3,6465 (-0,0150 / -0,41%);
Кітайскі юань: 4,3857 (+0,0267 / +0,61%).
![Курсы долара і еўра паказваюць максімум за восем дзён](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/banki-0207.png.webp?itok=auJJ_7re)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.