Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка завяршыла спартыўную кар'еру
Ірына Лешчанка (Крыўкo)
Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка (Крыўкo) завяршыла спартыўную кар'еру, паведамляе тэлеканал "Беларусь 5". 30 ліпеня ёй споўніцца 33 гады. У 2018 годзе яна стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце.
У пачатку 2021-га Ірына Лешчанка падпісалася пад праўладным лістом. Той сезон у яе быў няўдалы, а наступны яна вырашыла прапусціць. У снежні 2022-га біятланістка нарадзіла дачку. Яе муж — сервісмен зборнай Беларусі Арцём Лешчанка.
У апошнія гады беларускі біятлон знаходзіцца пад санкцыямі, біятланісты выступаюць толькі на спаборніцтвах у РБ ці ў РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.