Беларускія біятланісткі атрымалі залатыя медалі Алімпіяды-2018
У Пхёнчхане 23 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў жаночай эстафетнай гонкі на Алімпіядзе.
Беларуская зборная ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дынары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай атрымала залатыя медалі. Уручаў іх вядомы лёгкаатлет-скакун Сяргей Бубка.