У Беларусі апублікаваны і ўступіў у сілу закон аб амністыі
Рашэнне прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна
У Беларусі апублікаваны і ўступіў у сілу закон аб амністыі. Ён прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нацысцкай акупацыі.
Чакаецца, што пад амністыю трапіць 7850 асуджаных. Сярод іх можа быць і некалькі палітвязняў. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне тых з іх, у каго цяжкія хваробы. "У асноўным, з ракавымі захворваннямі", — сказаў ён. У законе згадваюцца "асобы, хворыя на анкалагічныя захворванні".
Адзначаецца, што рашэнне аб прымяненні або непрымяненні амністыі прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.
У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных. Але яшчэ раней было заяўлена, што асуджаныя паводле "экстрэмісцкіх" артыкулаў, а таксама ўнесеныя ў "экстрэмісцкі" або "тэрарыстычны" спісы, пад амністыю не трапяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.