Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект аб амністыі

Папраўчая калонія №22 "Воўчыя норы", ілюстрацыйнае фота

Папраўчая калонія №22 "Воўчыя норы", ілюстрацыйнае фота / spring96.org

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў чацвер ухваліла адразу ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Мяркуецца, што пад амністыю трапяць 7850 асуджаных. Крыху больш за 2 тысячы чалавек цалкам вызваляць ад пакарання і іншых мераў крымінальнай адказнасці. Яшчэ 800 чалавек — ад пакарання ўмоўна на неадбытую частку. Астатнім альбо скароцяць тэрміны, альбо змякчаць пакаранне.

Палітзняволеных амністыя не закране. Хоць яшчэ ў студзені міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў дапускаў такую імавернасць. Ён казаў, што "грамадзяне, у тым ліку асуджаныя за экстрэмізм, у індывідуальным парадку, калі чалавек раскаяўся, так, амністыя можа быць прымененая". Але ў законапраекце, які ў выніку паступіў у Палату прадстаўнікоў, гаварылася, што не рэкамендуецца распаўсюджваць амністыю на людзей, асуджаных паводле "экстрэмісцкіх" артыкулаў, а таксама ўнесеных у "экстрэмісцкі" або "тэрарыстычны" спісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі