Робі Уільяс выступіць у "Мінск-Арэне"
Інфармацыю пра канцэрт папулярны брытанскі спявак размясціў на сваім сайце.
15 красавіка ў "Мінск-Арэне" выступіць Робі Уільямс. Шоў папулярнага брытанца адбудзецца ў межах канцэртнага тура "Let Me Entertain You", расклад якога сёння з'явіўся на сайце музыкі.
Новы тур Уільмса названы ў гонар аднайменнай песні, якая выйшла на першай сольнай кружэлцы музыкі ў 1997 годзе. Тур стартуе з Іспаніі і закране Францыю, Польшчу, Германію, Чэхію, Латвію і іншыя краіны.
Апошні лонгплэй Робі Уільямса "Swings Both Way" датаваны мінулым годам і разышоўся тыражом больш за паўтара мільёна копій. У падтрымку альбома Робі адыграў 50 канцэртаў у Еўропе, Азіі і Аўстраліі.
Квіткі на канцэрт Робі Уільямса паступяць у продаж 7 лістапада. Іх кошт будзе пачынацца з 590 тысяч рублёў.