“Российская газета” назвала Следчы камітэт Беларусі на правінцыйны лад

У адным з матэрыялаў “Российской газеты” здарыўся вясёлы моўны казус.

“СК Белорусской Республики обвиняет гендиректора "Уралкалия" в злоупотреблении властью и служебными полномочиями”, ― напісаў журналіст.

Такім чынам выданне падало нашу краіну на роўных з суб’ектамі Расійскай федэрацыі ― такіх як, скажам, Бурацкая Рэспубліка, Адыгейская Рэспубліка і іншыя.

Найчасцей жа расійскія газеты падаюць назву нашай краіны як “Белоруссия”.

У варыянце рускай мовы, які дзейнічае ў нашай краіне, магчымы толькі назвы “Беларусь” і “Республика Беларусь”.   

Фота newsgomel.by  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі